vouk.by vouk.by vouk.by vouk.by
vouk.by
Опубликовано 30 апреля

Як быў прыдуманы Воўчы блог

Воўк на слыху ў людзей, і яны думаюць, што ведаюць яго лад жыцця і звычкі. Але часта гэтыя веды аказваюцца стэрэатыпнымі і памылковымі. Мы вырашылі выправіць гэта і паказаць жыццё ваўкоў знутры. Iх уласнымі вачыма і вачыма вучоных-даследчыкаў, што сочаць за нашымі пушчанскімі героямі. Такое сабе воўчае “рэаліці-шоў” – каб было і цікава, і праўдзіва. Чытачы блога атрымліваюць свежыя навіны адразу з Белавежскай пушчы,  у рэжыме анлайн.

Пяць тамтэйшых ваўкоў, пазначаныя спецыяльнымі ашыйнікамі з датчыкамі, бегаюць, палююць, ядуць, адпачываюць – жывуць сваім воўчым жыццём. Вучоныя атрымліваюць з ашыйнікаў сігналы пра іх перамяшчэнні, а чытачы блога бачаць трэкі ваўкоў на адмысловай карце. Даследчыкі ходзяць па слядах ваўкоў, фіксуюць, чым тыя харчуюцца, дзе адпачываюць, хто з іх адзіночка, а хто бегае ў зграі. Часам нехта з ваўкоў трапляе на камеры-фотапасткі і “посціць сэлфі” ў Воўчы блог.

Сачэнне за гэтымі ваўкамі – частка міжнароднай прыродаахоўнай праграмы ў падтрымку запаведнасці Белавежскай пушчы, якую рэалізуюць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Нацыянальны парк «Белавежская пушча» пры падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства (Германія).

Праект ажыццяўляецца для даследавання ваўкоў, а таксама для развейвання міфаў пра гэты від, бо да шэрых у Беларусі ставяцца пераважна негатыўна. Хаця фактычных падставаў да гэтага няма.

Увогуле, воўк – драпежнік ці ахвяра? Многія здзівяцца, калі пачуюць, што гэта не такі страшны звер, як яго малююць, і што сам ён усё часцей робіцца ахвярай неўтаймоўнай прагі паляўнічых забіць “трафейнага” звера.

На Воўчым блогу мы простай мовай тлумачым, чаму больш ваўкоў – не значыць менш аленяў, чаму воўк не нападае на людзей або як распраўсюджваюцца страшылкі пра ваўкоў у СМІ.


2 из 4

Заходзь на vouk.by пазнаёміцца з ваўкамі! Дарэчы, ты можаш задаць ім сваё пытанне, напісаўшы на пошту voukby2018@gmail.com.

Вітаем!

Пора делать свой проект!
Вдохновились красивыми идеями? Теперь сделайте свой сайт самостоятельно. С нашим конструктором сайтов не нужно быть дизайнером или программистом.
Сайт и хостинг в два клика
Другие интересные кейсы сайтов
journalkit.by
Пожалуй, каждая история начинается с предыстории. Наша, хотя здесь, скорее, правильнее сказать, моя связана с выходом в мировой прокат фильма «Ла-Ла Ленд», несколькими переездами из Гомеля в столицу, сменами работы, традиционными посиделками с друзьями и отношению к провинциалам, которые на самом деле совсем и не провинциалы.
polosataya.by
Это должна была быть история об обычной учительнице начальной школы, которая за собственные средства уже 5 лет издает детскую газету. Но обычной истории не получилось. И не потому, что доходы учителей как правило не позволяют рождаться новым проектам и даже мечтам о них. Лучше просто почитайте историю автора “Полосатой газеты”, ее директора, журналиста и главного редактора Анны Грановской.
funnynose.by
Во многих странах мира больничный клоун — штатная единица лечебного учреждения. Группа молодых врачей и педагогов из Минска, Гомеля и Бреста постепенно, уже на протяжении без малого 10 лет, превращают волонтерство в профессию и у нас.